Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У вёсцы Душкава Ракаўскага сельсавета адбылося ўзгаранне жылога дома. У агні загінула 60-гадовая гаспадыня.

12.12.2017

 

Паведамленне аб пажары паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага РАНС 1 снежня ў 19 гадзін 20 хвілін. Выратавальнікі на сігнал зрэагавалі хутка, але калі прыбылі на месца здарэння, то будынак ужо быў ахоплены адкрытым полымем. У прыхожай ляжаў труп жанчыны. Пры далейшым аглядзе пажарныя ўстанавілі, што найбольш актыўна агонь бушаваў у спальні, дзе цалкам згарэў ложак.

Суседзі растлумачылі: загінуўшая перыядычна ўжывала спіртныя напіткі, курыла ў доме. Па папярэдняй версіі, прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта. Вядома, што гаспадыня мела сужыцеля, але акурат у дзень трагедыі ён паехаў у Мінск. Былі ў жанчыны і дзеці – сын і дачка, якія неаднаразова папярэджвалі маці аб небяспецы курэння ў ложку. Да разумных довадаў яна не прыслухвалася, і відавочная трагедыя адбылася.

Сёлета спіс загінуўшых на пажарах у раёне ўжо дасягнуў 9-і ахвяр.

Алена ЗБІРЭНКА