Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каб забавы не абярнуліся трагедыяй

15.12.2017

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вядуць актыўную прафілактычную работу, накіраваную на інфармаванне насельніцтва аб мерах пажарнай бяспекі і правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў. Асаблівая ўвага надаецца праверцы месцаў продажу петард і феерверкаў. Ратавальнікі сумесна з работнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў праводзяць сумесныя рэйды па такіх месцах. У першую чаргу, іх цікавіць наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння ў памяшканнях, дзе рэалізуецца піратэхнічная прадукцыя, пажарнай сігналізацыі, планаў эвакуацыі, наяўнасць запасных выхадаў. У ходзе рэйдаў таксама правяраюцца сертыфікаты на ўсю піратэхнічную прадукцыю, выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі па захоўванні прадукцыі, ці праходзілі інструктажы па пажарнай бяспецы супрацоўнікі крамы. У ходзе праверак парушэнняў пакуль выяўлена не было. Гандлёвыя кропкі адказваюць патрабаванням пажарнай бяспекі. Але падобныя рэйды будуць працягвацца, каб ні ў кога не было спакусы парушыць правілы і падвергнуць небяспецы пакупнікоў.