Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзеці – гэта шчасце

26.12.2017

У жыцці кожнага чалавека здараюцца пэўныя падзеі, якія неабходна ўзаконіць у дзяржорганах. Вось ужо цэлае стагоддзе рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану займаюцца супрацоўнікі Валожынскага ЗАГС. Цэлы шэраг святочных мерапрыемстваў прайшло ў гонар стагоддзя.

На адно з такіх мерапрыемстваў была запрошана і сям’я старэйшага інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксея Сухадольца. У кастрычніку 2017 года ў сям’і Аляксея і Таццяны нарадзілася двойня: хлопчык Арсеній і дзяўчынка Аліса. Арсеній стаў сотым нованароджаным  у раёне. Дарэчы, дома маму Таццяну ўжо чакалі двое сыноў: Вадзім і Міхаіл. З гэтай прыемнай падзеяй шматдзеную сям’ю павіншавалі і ўручылі падарункі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Адамовіч і дырэктар Белаграпромбанка Віктар Падгайскі.  У гэты дзень былі ўручаны і пасведчанні аб нараджэнні.