Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Каб пазбегнуць бяды

05.04.2019

З пачаткам пажаранебяспечнага перыяду ратавальнікам штогод дадаецца працы.

Бо некаторыя грамадзяне, грэбуюць правіламі пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных участках і становяцца пагарэльцамі, а часам і ахвярамі агню. Адзін з эфектыўных спосабаў скарачэння колькасці пажараў - гэта іх прафілактыка. На такіх мерапрыемствах, як сходы грамадзян, у работнікаў МНС з'яўляецца магчымасць данесці інфармацыю ў больш даступнай форме, адказаць на ўсе пытанні, якія цікавяць грамадзян.

У рамках акцыі «За бяспеку разам!» ратавальнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі абследаванні  домаўладанняў в. Калдыкі, пасля чаго на сельскім сходзе, дзе сабраліся мясцовыя жыхары, падвялі вынікі праведзеных абследаванняў. Прысутным распавялі пра пажары, якія адбыліся ў раёне, прывялі статыстычныя дадзеныя. Акцэнтавалі ўвагу мясцовых жыхароў і на важнасць навучання дзяцей асновам бяспекі, распавялі, як правільна паліць смецце на прысядзібных участках.

- Вялікі дзякуй вам, за тое, што распавялі нам аб правілах пажарнай бяспекі, паказалі на недахопы ў нашых дамах, мы абавязкова ўсё выправім, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, а таксама зберагчы сваю маёмасць, - падзякаваў ратавальнікам адзін з жыхароў вёскі.