Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Парады пра бяспеку (Валожынскі раён)

10.03.2020

Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы наведаў працоўны калектыў МТФ «Залессе» КСУП «Валожынскі».

У пачатку выступлення Аляксандр Ігаравіч давёў прысутным аператыўнае становішча з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці, прывёў прыклады апошніх пажараў, а таксама выпадкі гібелі людзей на пажарах у бягучым годзе, прааналізаваў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Пасля гэтага галоўны выратавальнік раёна перайшоў да абмеркавання мер бяспечных паводзін, а таксама захавання правілаў пажарнай бяспекі.

- Кожны з нас павінен памятаць і ведаць пра тое, што бяспека ў нашым жыллі і на працоўным месцы залежыць ад нас саміх. Таму ўменне карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння вельмі важныя. А такі просты прыбор як аўтаномны пажарны апавяшчальнік зможа зберагчы не толькі маёмасць, але і самае каштоўнае, чалавечае жыццё, - падвёў вынік сустрэчы Аляксандр Ігаравіч.