Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Общая информация

Надзённа

Цэнтральным пытаннем парадку дня XXXII сесіі раённага Савета дэпутатаў стала абмеркаванне рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў для выканання ў 2016-2020 гадах у нашым раёне падпраграм Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі»

З дакладам на гэту тэму выступіў перад дэпутацкім корпусам Валожыншчыны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Адамовіч. Ён адзначыў: Дзяржаўная праграма ўключае падпраграму 1 «Спадчына», падпраграму 2 «Мастацтва і творчасць», падпраграму 3 «Архівы Беларусі» і падпраграму 4 «Беларусы ў свеце». Валожыншчына працуе ў 1-й і 2-й падпраграмах.

Задачаміпадпраграмы1 «Спадчына» з’яўляюцца зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны і павышэнне якасці і разнастайнасці паслуг, якія прапануюць бібліятэкі і музеі. На гэтыя мэты з 2016 па 2020 гады было выдаткавана 3,2 млнрублёў.

Адным з асноўныхнакірункаў музейнай працы з’яўляецца камплектаванне музейнага фонду. Музеі збіраюць рэчавыя помнікі, творы мастацтва, культурныя і гістарычныя рэліквіі і іншыя каштоўнасці, якія з’яўляюцца крыніцамі інфармацыі і ведаў аб працэсах развіцця прыроды і грамадства. Музей арганізуе збор экспанатаў па горадзе і раёне, а таксама за яго межамі, з выкарыстаннем архіўных крыніц.

Экспазіцыйна-выставачная работа музея прадугледжвае распаўсюджванне новых ведаў аб гісторыі раёна, мастацтве, культуры, прыродзе праз правядзенне тэматычных выстаў. Гэта праца дапамагае прывабіць ва ўстанову наведвальнікаў і атрымаць такім чынам дадатковыя пазабюджэтныя сродкі.

Штогод ў маі месяцы музеі далучаюцца да Міжнароднай акцыі «Ноч музееў» і праводзяць такія мерапрыемствы ў сваіх установах.

Для папулярызацыі гістарычнай спадчыны, культуры і мастацтва стала добрай традыцыяй правядзенне ў музеі выстаў карцін беларускіх мастакоў, членаў Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

Да 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання у музеі была падрыхтавана выстава «Шлях кнігі праз вякі», якая адлюстравала гісторыю беларускага кнігадрукавання. Самай старэйшай на выставе была кніга, выдадзеная у 1816 г., а таксама падручнікі і мастацкая літаратура канца 19-га – пачатку 20-га стагоддзя.

Значны паказчык заробку пазабюджэтных сродкаў складаюць наведванні прыватных выстаў у музеі, прывезеныя з розных гарадоў Беларусі. Гэта і выстава экзатычных насякомых з Віцебска, выстава лялек з Маладзечна, пеўчых птушак з Мазыра, незвычайных рыб з Бярозы і шмат іншых.

Івянецкі музей традыцыйнай культуры таксама прапануе шэраг цікавых пректаў і праграм:«Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец»,адкрыцце музея местачковага побыту, музейна-педагагічныя заняткі «Бабулін успамін», батлеечныя спектаклі, правядзенне традыцыйных абрадавых святаў, майстар-класы па лепцы з гліны, выраб тэкстыльнай традыцыйнай лялькі, па кавальству і іншыя.

Адметнай рысай 2020 года стала новая форма работы з наведвальнікамі – правядзенне мерапрыемстваў онлайн, у якую актыўна ўключыўся Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

На працягу апошніх год паслугамі музейнага экскурсавода часта карысталіся як індывідуальныя заказчыкі, так і групы турыстаў, якія прыязджалі ў Валожын. Гэта былі як айчынныя турысты, так і госці з Расіі, Германіі, Польшчы, Прыбалтыкі і іншых краін.

На тэрыторыі раёна размешчаны 188 помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь занесены 33 аб’екты матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. 3 іх 14 археалагічных, 12 архітэктурных і 7 гістарычных аб’ектаў (у лік гістарычных аб’ектаў уваходзяць чатыры воінскія захаванні).

Да нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаі, традыцыі, абрады, фальклор, беларуская мова, іншыя мовы, уласныя геаграфічныя назвы (тапонімы) і вырабы народных мастацкіх рамёстваў, іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці. 2 жніўня 2016 г. у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь занесены элемент «Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне».

Пры раённым цэнтры культуры дзейнічае народнае аб’яднанне народных майстроў «Скарбніца».У склад аб’яднання ўваходзяць 28 народных умельцаў. Майстры раёна –пастаянныя ўдзельнікі абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў «Вясновы букет», «Саламяны павук», «Гліняны звон», «Слуцкія паясы», «Ракаўскі фэст», «Калыска талентаў» і іншых.

4 лістапада 2017 года да 100-годдзя кастрычніцкай рэвалюцыі ў памяшканні салона-магазіна «Скарбніца» быў адкрыты пакой-музей «Родам з СССР», у якім экспануюцца прадметы быту, адзенне, тэхнічныя сродкі часоў Савецкага саюза.

Напрыканцы 2016 года быў распрацаваны турыстычны маршрут «3 гісторыяй, з культурай, з намі», які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў і знаёміць іх з гісторыка-культурнай спадчынай Валожынскага раёна. Для паляпшэння інфармацыйнага забеспячэння аб турыстычных паслугах створаны электронны сайт праВаложыншчыну турыстычную.

На ўтрыманне устаноў культуры з 2016 па 2020 гады па падпраграме 2 «Мастацтва і творчасць» выдаткавана з раённага бюджэту 662 тысячы рублёў. За справаздачны перыяд для ўстаноў культуры набыты музычныя інструменты, камп’ютэрная тэхніка, праектары і светавое абсталяванне, сцэнічныя касцюмы і абутак для артыстаў.

У раёне штогод праводзяцца раённыя, абласныя і міжнародныя фестывалі, конкурсы, пленэры: конкурс фартэпіяннай музыкі імя М.Грушвіцкага і фестываль культур «Ракаўскі фэст» на базе Ракаўскай ДШМ, «Зямля і неба Фердынанда» на базе Вішнеўскай ДШМ, выканаўцаў на народных інструментах імя К.І.Паплаўскага на базе Івянецкай ДШМ, «3 крыніц жыватворных», «Крынічка», «Звокае рэха» на базе Валожынскага РЦК і іншыя.

Традыцыйнымі сталі святы народнага гумару «Дубінскія жартачкі», «Калядныя сустрэчы», раённы конкурс выканальнікаў ваенна-патрыятычнай песні «Вікторыя», літаратурны конкурс «Маладыя галасы», «Абаронцам Айчыны прысвячаецца», «Вам, мілыя жанчыны», фестываль нацыянальных культур «Шматгалоссе», народныя абрадавыя каляндарныя святы і інш.

Гастрольна-канцэртную дзейнасць у рабне ажыццяўляюць 14 устаноў клубнага тыпу і 4 дзіцячых школы мастацтваў з двумя самастойнымі філіяламі. Працуюць аўтаклуб і бібліобус.

Клубнымі ўстановамі Валожыншчыны за справаздачны перыяд праведзена 12025 мерапрыемстваў, з іх 3412 канцэртаў аматарскіх мастацкіх калектываў, 705 тэатралізаваных святаў, абрадаў, прадстаўленняў, 1578 выстаў народнай творчасці і ДПМ, а таксама 6330 іншых мерапрыемстваў. У іх ліку платныя мерапрыемствы.

3 2016 па 2020 год назіраецца стабільны ахоп дзяцей музычным і мастацкім выхаваннем. Вучэбны працэс ажыццяўляюць 96 настаўнікаў.

На думку дакладчыка,асноўныя мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 - 2020 гады ўстановамі культуры выкананы. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама будзе працягваць работу па комплексным вырашэнні задач дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.

Раённы Савет дэпутатаў адзначыў сістэмнасць і станоўчую дынаміку ў сферы рэалізацыі Дзяржпраграмы. Аднак былі прыкмечаны і пэўныя праблемы – напрыклад, недастатковае развіццё адпаведнай інфраструктуры да аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, малая колькасць гандлёвых кропак з сувенірнай прадукцыяй, а таксама неабходнасць мадэрнізацыі і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. У прынятае па выніках дакладу рашэнне гэтыя пункты ўключаны для далейшай работы.

На сесіі таксама была зацверджана рабочая праграма вытворчага кантролю якасці пітной вады раённага цэха водазабеспячэння і водаадвядзення ГКУП «Маладзечнаводаканал» на 2020-2024 гады, а таксама рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку» на 2020 год і на перыяд да 2025 года. Акрамя гэтага, дэпутацкі корпус падтрымаў прапанову зацвердзіць новыя межы пэўных населеных пунктаў Валожыншчыны. Шырокамуі дэталёваму абмеркаванню было падвергнута рашэнне аб вызначэнні ставак плацяжоў за арэнду паверхневых водных аб’ектаў для рыбалоўства. Галасы раздзяліліся.

Апошнім на парадку дня сесіі раённы Савет дэпутатаў вынес рашэнне дазволіць райвыканкаму правесці адчужэнне нежылога ізаляванага памяшкання ў Івянцы па вуліцы 1 Мая, 5-50 на карысць рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская Фармацыя» як арандатара, які арандуе нерухомую маёмасць звыш трох гадоў.

Сяргей САДОЎСКІ

Последнее изменение 14.10.2020