Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Слуцкія паясы”

24.09.2015

На абласным свяце рамёстваў Міншчыны “Слуцкія паясы” прымалі ўдзел майстры народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” Валожынскага раённага Цэнтра культуры. На цэнтральнай плошчы горада была прадстаўлена выстава беларускага пояса Валожынскага рэгіёна з правядзеннем майстар-класа майстрам Наталляй Хаванскай. У свяце прымалі ўдзел майстры: Ірына Капуста – кераміка; Наталля Рэўт – выцінанка; Раіса Малютка – ткацтва на кроснах; Іосіф Матус – жывапіс.

У гэты ж дзень у г.Слуцк на дзіцячай пляцоўцы “Чароўны свет дзяцінства” адбылося абласное свята-конкурс “Беларуская лялька”. Наш раён прадстаўлялі майстар Наталля Лукашык з пяцігадовай дачкой Мар’янай. Па выніках конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Н.Лукашык (дыплом І ступені “за асабісты ўклад і творчае развіццё традыцый лялечнага мастацтва на ІV свяце-конкурсе “Беларуская лялька”) Мар’яна (дыплом “за творчы дэбют у галіне лялечнага мастацтва на ІV свяце-конкурсе “Беларуская лялька”).