Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У гонар класіка

10.12.2015

85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, якое шырока адзначалася ў Беларусі, прысвяцілі літаратурную сустрэчу-ўспамін “Нельга забыць” і ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры. Падрыхтавала і  правяла яе, разам з дырэктарам цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Ірынай Зянько, кіраўнік аб’яднання Валянціна Гіруць-Русакевіч.

Напачатку сустрэчы “вяшчункі” прадраклі яму хоць і цяжкі , але ж самы слаўны і самы вялікі лёс, і запалілі свечку, якая стаяла на журнальным століку побач з кнігай пра яго “Быў. Ёсць. Буду” . Вершы і ўспаміны слаўнага творцы, яго залацінкі мудрасці  гучалі ў выкананні дзевяцікласнікаў СШ 2 г.Валожына Андрэя Лебедзя, Мілены Квяткоўскай, Кацярыны Леўчык, Яўгена Макея, навучэнца Валожынскага  сельскагаспадарчага ліцэя  Аляксея Пінчука, удзельнікаў “Руні” Аляксандра Кулака і Дзмітрыя Завацкага. Падчас  мерапрыемства адбылася і прэм’ера песні “Дай жа, Божанька…”  на словы В.Гіруць-Русакевіч, якую акапэльна выканала Вальга Дзядуль. Вольна і прыгожа лілася песня, поўная любові да роднага Беларускага краю, які так шчыра, так самааддана любіў  рацар і слуга Беларусі Уладзімір Караткевіч, чыё імя паўтарае сёння і Беларусь, і свет.

Вучні старэйшых і сярэдніх класаў СШ№2 і гімназіі №1 г.Валожына, для якіх і ладзілася сустрэча-ўспамін, змаглі далучыцца хаця б да крупінкі яго такой шматграннай творчасці, яскравей адчуць, якую велічыню  ў літаратурным і чалавечым сэнсе нарадзіла наша зямля.