Традыцыйны раённы фестываль эстраднай песні мінулых гадоў “Залаты шлягер” адбыўся 16 кастрычніка 2016г. на базе ДУК “Валожынскі РЦК”. У фестывалі прынялі ўдзел артысты-аматары устаноў культуры раёна, а таксама ваеннаслужачыя. На працягу 2 гадзін гучалі папулярныя песні мінулых гадоў з рэпертуару Ганны Герман, Алы Пугачовай, Льва Лешчанкі, ансамбляў “ Песняры” , “Синяя птица”, “Фристайл” і інш..
Гэты фестываль стаў адметным тым, што разам з вядомымі нашымі выканаўцамі выступалі і маладыя дэбютанты, кожны з іх атрымаў памятны дыплом.
У сярэдзіне восені – 14 кастрычніка – Беларусь адзначае Дзень Маці. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвекавую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак, на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя часы года. У нашай краіне Дзень Маці пачалі святкаваць з 1996 г., неабходна адзначыць, што Рэспубліка Беларусь – гэта адзіная краіна, дзе святкаванне Дня Маці прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
У гонар гэтага цудоўнага свята на базе ДУК «Валожынскі РЦК» прайшоў святочны канцэрт «Мы ўсім вам абавязаны, матулі». Шмат цёплых слоў было сказана вядучымі Ганнай Канановіч і Сяргеем Садоўскім. З самым добрым і “цёплым” святам, жанчын-маці Валожыншчыны павіншаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Іосіфавіч Бібік. Таксама з віншавальнымі словамі звярталіся: намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын – Тамара Уладзіміраўна Яныш і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры – Наталля Паўлаўна Лоўчая.
У гонар свята, музычныя падарункі гледачам даравалі: народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, узорная студыя эстраднай песні “Праменьчыкі”, удзельніцы вакальнай студыі “Талентс”, мужчынскі квартэт, салісты горада і раёна.
22 верасня 2016 годаў выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, падчас выставы “Калі палотны расцвітаюць”,адбылася сустрэча з яе аўтарам, таленавітым майстрам, ветэранам педагагічнай дзейнасці - Марыяй Іосіфаўнай Пратасевіч-Русовіч. Марыя Іосіфаўна, распавядаючы гісторыі свайго жыцця аб сям'і, кар'еры і захапленні творчасцю, уразіла ўсіх сваёй дабрынёй і пазітывам.
Пасля гутаркі з майстрам, працягнуўся агляд яе прыгожых карцін пейзажаў і нацюрмортаў, выкананых у яркіх фарбах, а таксама карцін з аплікацыямі саломкай, якія вызвалі вялікі інтарэс сярод наведвальнікаў выставы.
Наведаць выставу “Калі палотны расцвітаюць” можна па адрасу: г. Валожын, вул. Партызанская, д. 26, з 10.00 – да 13.00 і з 14.00 – да 16.00.






Міні-канцэрты для настаўнікаў (пенсіянераў, пакватэрны абход)
Прыміце нашы віншаванні
02.10.2016 г., а/г Ракаў
У першую нядзелю кастрычніка традыцыйна супрацоўнікі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці наведалі настаўнікаў-пенсіянераў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці розных гадоў з музычнай віншавальнай паштоўкай. Падчас сустрэч гучалі віншаванні, народная музыка і спевы. А таксама, у напамінак аб сустрэчы, настаўніцы атрымалі ў падарунак сувеніры, зробленыя ўдзельнікамі гуртка “Ткачыкі”.




У аўторак, 13 верасня 2016 года, адбылася сустрэча маладых спецыялістаў сферы культуры з кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Валожынскага райвыканкама. У рамках сустрэчы, за круглым сталом, адбылося абмеркаванне важных надзённых пытанняў будучых работнікаў сферы культуры і акрэслены прыярытэты іх дзейнасці.
Пасля афіцыйнай часткі сустрэчы адбылася цікавая і змястоўная экскурсія па Валожынскаму раёну з наведваннем Дзяржаўнай установы “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.





