Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ЧАРОЎНЫЯ ФАРБЫ

29.01.2018

 

Бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэка Мойса Ж.Я. арганізавала для сваіх маленькіх чытачоў незвычайны занятак, сэнс якога заключаецца ў стварэнні унікальных малюнкаў на снезе.

Нетрадыцыйная тэхніка малявання яркімі фарбамі на снезе (пластыкавыя бутэлькі з краскай розных колераў) – вельмі займальны занятак для дзяцей, ад якога іх адарваць не так проста. Гэта і новая крыніца натхнення, і новыя магчымасці для творчага самавыяўлення. Маленькія мастакі незвычайна задаволеныя, калі на белым снезе з'яўляюцца вясёлыя рознакаляровыя малюнкі і заўсёды ў захапленні ад вынікаў сваёй творчасці.

Вось так, дзякуючы ініцыятыве бібліятэкара маленькія жыхары Суднікаў  не толькі цікавыя кніжкі ў бібліятэцы чытаюць, але яшчэ і малююць. Прычым не толькі ў альбомах звычайнымі фарбамі, але і на снезе – незвычайнымі.