Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 студзеня Мінская вобласць святкавала свой 80-гадовы юбілей

01.02.2018

01-02-2018-1

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект “80 цікавых фактаў аб Мінскай вобласці”, у рамках якога мы будзем публікаваць займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 5.

Адна з самых старых крыніц  гаючай вады ў Беларусі знаходзіцца менавіта на нашай, Валожынскай зямлі і яе ўзрост налічвае амаль 600 гадоў.

Гэта крыніца знаходзіцца ў аграгарадку  Вішнева  і з'яўляецца як аб'ектам паломніцкага і рэлігійнага турызму ў Беларусі, так і аб'ектам аздараўленчага і нават лячэбнага турызму.

Паводле легенды ў 14 стагоддзі ў гэтых месцах было адзначана з’яўленне Панны Марыі. У полі, недалёка ад вішні. З’явілася яна для таго, каб папрасіць аб ўзвядзенні на гэтым месцы храма. Праз час на гэтым месцы з'явілася гаючая крыніца, а пазней вырасла вёска.

Аднак толькі ў 1424 годзе з'явіўся на гэтым месцы драўляны храм. Пасля таго, як гэты храм згарэў, пабудавалі новы,  каменны. Ужо тады, ў Вішнева да крыніцы прыязджалі не толькі з навакольных вёсак, але і здалёк.

Крыніца была асвечана 3 кастрычніка 2009 года. Узначальваў цырымонію мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У той жа дзень вакол крыніцы былі пасаджаны вішні.

01-02-2018-2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ФАКТ 6.

Музей "Прастора Хаіма Суціна" ў Смілавічах

Адзін з яркіх прадстаўнікоў "Парыжскай школы" жывапісу, сябар  Марка Шагала  Хаім Суцін нарадзіўся ў 1893 годзе ў гарадку Смілавічы. Пасля эміграцыі ён знайшоў прыстанішча ў знакамітым парыжскім "Вулеі і пісаў свае таленавітыя работы. Аднойчы амерыканскі калекцыянер Альберт Барнс выкупіў амаль 60 палотнаў Суціна…

У 2008 годзе па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА на радзіме мастака быў створаны музей "Прастора Хаіма Суціна". Экспазіцыя пад назвай "На радзіме: Смілавічы-Мінск-Вільня" расказвае аб радаводзе і сям'і мастака, яго жыцці ў мястэчку, вучобе ў Мінску і Вільні.

Калекцыя другой залы, стылізаванай пад парыжскае кафэ, запрашае азнаёміцца са спадчынай мастака і яго сяброў – выхадцаў з Літвы і Беларусі, убачыць рэпрадукцыі карцін Марка Шагала, Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна, Пінхуса Крэменя, Аскара Мешчанінава, Амедэа Мадыльяні…

А у 2017 годзе была аб'яўлена сенсацыйная навіна -   у зборы музея перададзены два арыгінала мастака Шрагі Царфіна (маладзейшы зямляк і сябар Хаіма Суціна) з прыватнага збору ў Францыі. Дарэчы, падобных выпадкаў даравання мастацкіх работ у беларускія музеі замежнымі мецэнатамі за часы суверэннай гісторыі Беларусі не налічыцца і дзясятка. Шрагу Царфіну прысвечана цэлая зала ў музеі — з дакументамі, фотаздымкамі, і, цяпер, з арыгінальнымі творамі.

01-02-2018-3