30 студзеня 2018 года супрацоўнікі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі раённай бібліятэкі наведалі інтэрнат Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Для ліцэістаў была падрыхтавана інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Міншчына: старонкі гісторыі і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці. Вядучыя мерапрыемства - загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі А.Ф.Сугака і бібліятэкар аддзела Д.У.Гасціловіч пазнаёмілі прысутных з асноўнымі дасягненнямі Мінскай вобласці ў эканоміцы, вытворчасці, адукацыі, спорце і культуры, з яе гісторыяй і славутасцямі. Мерапрыемства суправаждалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі.


