8 лютага, у дзень, калі праходзіла справаздачная нарада работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама па выніках 2017 года, супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” правялі PR-акцыю “Наш дудар”, прысвечаную 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.
Галоўнай мэтай мерапрыемства была рэклама бібліятэкі і прапаганда творчасці класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча.
Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Настасся Пахолка і метадыст аддела Вікторыя Трахімовіч раздавалі прысутным друкаваную прадукцыю – закладкі, на якіх быў размешчаны спіс кніг В.І.Дуніна-Марцінкевіча, якія знаходзяцца ў фондзе Валоложынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.


