Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 студзеня Мінская вобласць святкавала свой 80-гадовы юбілей

16.02.2018

16-02-2018-14

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект “80 цікавых фактаў аб Мінскай вобласці”, у рамках якога мы будзем публікаваць займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 7.

Самы наведвальны зімой раён краіны.

На званне лідэра па наведвальнасці турыстамі ў навагоднія святы прэтэндуе Капыльскі раён дзякуючы ўнікальнаму беларускаму народнаму  абраду  "Калядныя цары",  які існуе толькі ў вёсцы Семежава.

Гісторыя абраду вядзе пачатак з XVIII стагоддзя, калі недалёка ад вёскі Семежава стаялі часці царскай арміі. Як сведчыць мясцовае паданне, у дні святкавання Новага года па старым стылі (Юліянскі каляндар) салдаты і афіцэры хадзілі па дварах, паказваючы вясёлы паказ, за што гаспадары адорвалі іх пачастункам. Пасля таго, як атрад пакінуў вёску, мясцовыя жыхары не толькі захавалі традыцыю, але і развілі яе ва ўнікальнае каляднае дзейства.

Праводзіцца абрад у Шчодры вечар ("Шчадрэц", "Шчодрык") – з 13 на 14 студзеня.

У  2009 годзе абрад  "Калядныя цары" увайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

16-02-2018-15

 

ФАКТ 8.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» і гарадзішча на рацэ Менцы.

...Зусім недалёка ад Мінска, у 4-х кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы, паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, дзе злучаюцца воды Пцічы і Менкі, размясціўся гэты унікальны музей,  які пачаў працаваць у 1976 годзе.

Экспазіцыя знаёміць з матэрыяльнай культурай беларусаў розных раёнаў: Паазер'я, Падняпроўя, Цэнтральнай Беларусі, Усходняга і Заходняга Палесся, Падзвіння. Кожны рэгіён прадстаўлены фрагментам тыповага паселішча XIX – пачатку XX стст. з традыцыйнай забудовай (гаспадарчыя і культавыя пабудовы, сядзібы і двары, вытворчыя будынкі, малыя формы і мемарыяльныя помнікі).

А побач з музеем знаходзіцца старажытнае гарадзішча, з якога, на думку многіх гісторыкаў, і вядзе свой пачатак наша сталіца...

16-02-2018-16