Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

26.02.2018

Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасці ды шматмоўю.

Аддзелам  бібліятэчнага маркетынгу ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” была падрыхтава  раённая   бібліятэчная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!” удзел у якой прымалі ўсе бібліятэкі раёна.

У  гэты дзень з карыстальнікамі бібліятэкары размаўлялі толькі на беларускай мове,  афармлялі   кніжныя выставы, на якіх размясцілі  мастацкія творы беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа і іншых;  энцыклапедычныя  выданні па гісторыі беларускага кнігадрукарства, выданні  пра  беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва нашай Бацькаўшчыны.

У кожнай бібліятэчнай установе ладзіліся мерапрыемтвы з нагоды свята: Валожынская дзіцячая бібліятэка запрасіла школьнікаў сярэдняга ўзросту на гульню-віктарыну “Таямніцы родных слоў”; гульня-падарожжа “Любі, шануй, ведай, роднае слова” прайшла ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы; бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэкі ў межах раённай акцыі наведала ДУА “Суднікаўская сярэдняя школа”; літаратурная гадзіна “Каб бацькоўская мова квітнела і цвіла” прайшла  ў Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы і яшчэ шмат іншых і цікавых мерапрыестваў у кожнай установе.

Для акцыі аддзелам была падрыхтава друкаваная прадукцыя – стыкеры, якія атрымоўвалі наведвальнікі бібліятэк.