15 СТУДЗЕНЯ
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
СВЯТКАВАЛА 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ
Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект
“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”
у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.
Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.
ФАКТ 9.
ХАТЫНЬ…
Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Гэтаадбылося 22 сакавіка 1943 года. АзвярэлыяфашыстыўварвалісяўвёскуХатыньіабкружыліяе. Усіхжыхараўвёскі сагналі ўгумно. Фашыстызапёрлідзверы, аблажылібудынінусаломай, аблілібензінаміпадпалілі. Драўлянаегумноімгненназагарэлася. Удымезадыхалісяіплакалідзеці. Паднаціскамдзесяткаўчалавечыхцелневытрымалііўпалідзверы. Тых, хтовырываўсязполымя, фашыстырасстрэльвалізаўтаматаўікулямётаў. Загінулі 149 чалавек.
Жывымізасталісятолькідвоедзяцей–сямігадовы ВіктарЖалабковіч ідванаццацігадовы АнтонБараноўскі.
Адзіныдарослысведкахатынскайтрагедыі — 56-гадовывясковыкаваль ІосіфКамінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеўкаліфашыстаўужонебылоўвёсцы. Ямудавялосяперажыцьяшчэадзінцяжкіўдар: сяродтрупаўаднавяскоўцаўёнзнайшоўсвайгопараненагасына. Хлопчыкбыўсмяротнапараненыўжывот, атрымаўмоцныяапёкі. Ёнпамёрнарукахубацькі.
ГэтытрагічнымомантзжыццяІосіфаКамінскагапакладзеныўасновустварэнняадзінайскульптурымемарыяльнагакомплексу“Хатынь”–«Няскоранычалавек».
У памяць аб сотнях беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і вялікага ўкладу беларускага народа, які прынёс шматлікія ахвяры ў імя Перамогі, у студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раёне мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
У сакавіку 1967 года быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. У ім перамог калектыў архітэктараў: Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульптар – народны мастак БССР С.Селіханаў.
«Праца над праектам захапіла нас, – успамінае Леанід Левін. – Мы прыдумалі вянцы зрубаў на месцы былых дамоў, абеліскі ў выглядзе пячных комінаў, але чагосьці не хапала. Зарослае травой поле, сведка трагедыі, захоўвала мёртвую цішыню. І раптам у гэтай шчымлівай цішыні нечакана заспяваў жаўрук. Гук, тут павінен быць гук!» Так нарадзілася ідэя званоў Хатыні.
Будаваць мемарыял дапамагала ўся краіна. Граніт везлі з кар’ераў Украіны, белы мармур – з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года.
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь” адбылося 5 ліпеня 1969 г.
На шматтысячным мітынгу ў Хатыні, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу, выступілі сведкі хатынскай трагедыі І.І.Камінскі і А.П.Жалабковіч.



