Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“ПАД ЗОРКАЙ ПАЭЗІІ”

23.03.2018

“ПАД ЗОРКАЙ ПАЭЗІІ”

літаратурна-краязнаўчы праект,

прысвечаны

Году малой радзімы

Літаратурнае краязнаўства сёння лічыцца адным з асноўных напрамкаў у рабоце бібліятэк. Многае звязвае чалавека з месцам, дзе ён нарадзіўся, вырас, дзе спазнаў першыя ўрокі жыцця. Разнастайная і цікавая літаратурна-краязнаўчая праца спрыяе фарміраванню высокіх патрыятычных і маральных прынцыпаў, выхаванню любові да літаратуры, мастацкага слова, вучыць разумець сапраўднае мастацкае слова, выхоўвае любоў да сваёй Радзімы, вучыць шанаваць яе мінулае і берагчы яе.

Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” і народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” ДУК “Валожынскі раённый цэнтр культуры”  распрацаваны літаратурна-краязнаўчы праект  “Пад зоркай паэзіі”.

Праект накіраваны на даследванне паэтычнай літаратурнай спадчыны Валожыншчыны праз знаёмства з біяграфіяй і творчасцю паэтаў і ставіць перад сабой задачы:

  • пазнаёміць валожынцаў з жыццём і творчасцю мясцовых паэтаў, абудзіць у іх цікавасць да краязнаўчай літаратуры;
  • абудзіць цікавасць да паэзіі, выхаваць пачуццё гонару за Валожынскую зямлю, абапіраючыся на творчасць нашых паэтаў;
  • выхаваць любоў і павагу да сваёй малой радзімы.

Праект складаецца з цыкла мерапрыемстваў, якія маюць розны фармат, тэматычную накіраванасць і мэтавую аўдыторыю.

Першым мерапрыемствам у рамках праекту, менавіта у Сусветны  дзень паэзіі – 21 сакавіка,  стала сустрэча-успамін “На крылах паэзіі” па творчасці былых удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” – Антона Анатольевіча Гедроіця, Івана Міхайлавіча Асіпацкага і Мікалая Андрэевіча Палякова.

На мерапрыемстве гучалі вершы творцаў, песні, пакладзеныя на іх словы. Напрыканцы сустрэчы прысутныя ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.