22 сакав і ка 2018 года бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з супрацоўнікамі Валожынскага краязнаўчага музея быў праведзены ўрок памяці, прысвечаны 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі пад назвай “Сімвал вечнай памяці і смутку”. Бібліятэкары расказалі прысутным аб трагічных падзеях 22 сакавіка 1943 года, калі фашыстамі была знішчана в.Хатынь, аб мемарыяльным комплексе, створаным на месцы былой вёскі. Супрацоўнікі музея прадэманстравалі мультымедыйную прэзентацыю “Хроніка палаючых вёсак Валожыншчыны”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы школы №1 г.Валожына.


