Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Хатынь”

29.03.2018

У  Суднікаўскай сельскай бібліятэцы  21 сакавіка  прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай “Хатынь” да 75-годдзя Хатынскай трагедыі. Навучэнцы школы пазнаёміліся з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся на беларускай зямлі ў час вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка 1943 года.

  …Прайшлі гады.  І ўстаў на спаленай зямлі бронзавы жыхар Хатыні. Асцярожна трымае ён сына. Схіліўшы галовы, доўга стаяць перад ім людзі.  Звоняць званы Хатыні… І плыве гэты жалобны звон над ціхімі бярозавымі гаямі і сасновымі барамі, над сонечнымі палямі і сінімі азёрамі…Ён напамінае людзям пра мінулае, пра тое, што ніколі не павінна паўтарыцца.

Да мерапрыемства была арганізавана выстава “Памяць сэрца”. Школьнікам парэкамендавалі літаратуру пра Хатынскую трагедыю.