Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ С ВЯТКУЕ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

06.04.2018

 

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 12.

Аграгарадок Ракаў, што на нашай, Валожынскай зямлі, па частцы славутасцяў можна назваць скарбніцай. Самая каштоўная «жамчужына» тут — Арт-галерэя “Янушкевічы”. Заснавальнік - вядомы беларускі жывапісец Фэлікс Янушкевіч, які збіраў першую частку экспазіцыі па крупінках з розных куткоў краіны. На сёння тут выстаўлена амаль 2 тысячы прадметаў з розных эпох.

Арт-галерэю любяць замежныя госці, паколькі тут шмат унікальных рэчаў, імкнуцца сюды і жыхары сталіцы ў свой выхадны. Янушкевіч — цудоўны экскурсавод і адзін з заснавальнікаў экатурызму. Жадаеце папарыцца ў сапраўднай лазні і паласавацца сапраўднымі беларускімі стравамі? Сардэчна запрашаем у Ракаў! 

0604201802

0604201803

 

ФАКТ 13.

Нясвіж — адзін з самых старажытных культурных цэнтраў Беларусі. Яго справядліва называюць горадам-помнікам. Першая легенда пра яго датуецца 1223 годам.

Улічваючы выключную каштоўнасць, месца і ролю ў нацыянальнай і гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь палацава-паркавы ансамбль і іншыя помнікі гісторыі і культуры горада ўвайшлі ў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

ФАКТ 14.

У Мінскай  вобласці  «прапісалася» яшчэ адна славутасць — Дзяржынская гара, якая да 1958 года насіла імя «Святая Гара». З выгляду нічога незвычайнага ў ёй няма, але гэта, калі вы не ведаеце, што дадзенае месца — самая высокая кропка краіны. Вышыня 345 м над узроўнем мора. Шукайце славутасць ў пасёлку Скірмантава Дзяржынскага раёна.

 0604201804