Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У 2018 ГОДЗЕ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКУЕ СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

11.05.2018

 

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 15.

Мемарыяльны комплекс "Курган Славы".

Манументальны "Курган Славы" заснаваны ў гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ваеннай аперацыі "Баграціён" – адной з найбуйнейшых у гісторыі чалавецтва – прымалі ўдзел чатыры фронта пад камандаваннем праслаўленых палкаводцаў Ракасоўскага, Захарава, Чарняхоўскага і Баграмяна, а таксама маракі Дняпроўскай рачной флатыліі, французскія лётчыкі эскадрыллі "Нармандыя" і, вядома, беларускія партызаны.

Агульная вышыня манумента – 70,6 м. На вяршыні пагорка (35 м.), захоўваючага зямлю з гарадоў-герояў, знаходзяцца чатыры штыка-абеліска, якія сімвалізуюць братэрства воінаў, і кальцо Славы, на якое нанесены выявы твараў  салдат і партызан.

Да вяршыні Кургана Славы вядуць дзве бетонныя лесвіцы – па 241 прыступцы ў кожнай. А ля падножжа знаходзіцца музей пад адкрытым небам, дзе можна ўбачыць легендарныя гарматы і танкі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

ФАКТ 16.

Мемарыял “Загінуўшых чакаюць вечна”

Валожынскі раён… Доры… Тут на світанні 23 ліпеня 1943 года здарылася жудасная трагедыя: сагнаных з вечара старых, жанчын, дзяцей спалілі разам з царквой…

У знак памяці ўдзячных нашчадкаў у жніўні 1992  на дорскай зямлі быў адкрыты велічны мемарыяльны комплекс “Загінуўшых чакаюць вечна”. Аўтары мемарыяла: скульптар - Мікалай Іванавіч Кандрацьеў, архітэктары – Вольга Барысаўна Ладыгіна і Сталін Іванавіч Федчанка. Аўтары мемарыяльнага комплексу пастараліся, каб удала ўпісаліся скульптуры і малыя архітэктурныя формы у рэльеф мясцовасці, як напамінак пра вайну.

Няхай жа вечна стаіць на зямлі Дорскай гэты комплекс – тварэнне розуму і рук чалавечых.

ФАКТ 17.

Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".

Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» – адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне па ініцыятыве дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Комплекс ствараўся метадам народнай будоўлі, у якой прымалі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы розных формаў уласнасці, энтузіясты. Асноўны цяжар працы па стварэнні музея лягла на плечы падраздзяленняў інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адкрыты комплекс 30 чэрвеня 2005 года. Ён закліканы не толькі ўвекавечыць грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў раёнаў "Лінія Сталіна", але і стаць сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.