Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Архітэктурныя помнікі Беларусі”

18.05.2018
16 мая ў памяшканні Ракаўскай сельскай бібліятэкі прайшло гістарычнае падарожжа “Архітэктурныя помнікі Беларусі”. Падчас мерапрыемства вучні Ракаўскай сярэдняй школы і члены клуба “Сузор’е” прагледзелі мультымедыйную прэзентацыю і пазнаёмілісь з выданнямі па тэме. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з самымі вядомымі архітэктурнымі помнікамі ўсіх абласцей нашай краіны, такіх як Сафійскі сабор у Полацку, Мірскі замак, Брэсцкая крэпасць і інш. Дзеці адкрылі для сябе шмат новых цікавых месцаў, якія ў будучым абавязкова паспрабуюць наведаць.