Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

18.05.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

 

ФАКТ 18.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Прэмія прысуджаецца штогод з 1997 года за выдатныя творы літаратуры і  мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай вобласці, якая спрыяе зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

9 студзеня бягучага года ў Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўзнагароджвання. Сярод лаўрэатаў і наш зямляк - беларускі святар, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй  Віктар Георгіевіч Перагудаў. Айцец Віктар атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне"  за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян.

 

Узнагароды ўдастоены і аўтарскі калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у складзе Паліны Амельяновіч, Канстанціна Касцючэнкі і Глеба Отчыка за рэалізацыю праекта комплекснага мастацкага афармлення храма ў гонар святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна ў аграгарадку Вішнева Валожынскага раёна.