Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

18.05.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 19.

Славутыя слуцкія паясы – адна з нацыянальных рэліквій беларусаў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.

Надзвычай прыгожы, сімвалічны і дарагі прадмет мужчынскага гардэроба, даступны толькі выхадцам з вышэйшых саслоўяў –слуцкія паясы  ткалі ў Беларусі яшчэ ў XVIII стагоддзі. З імі звязаны дзіўныя падзеі і сямейныя таямніцы, загадкавыя і часам містычныя гісторыі.

Ткалі слуцкія паясы  толькі мужчыны. І насілі паясы толькі мужчыны, і нават абвязвацца імі ўладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер’е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных ніцей, тканіна пацямнее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Славутыяпаясы выпускала не толькіслуцкая мануфактура. УФранцыі, у Ліёне, паясырабілі на ўзорслуцкіх і наватставілі «слуцкую» метку.

Сёння старадаўніяслуцкіяпаясы – рарытэт: у Беларусізахоўваюццаадзінкавыяэкзэмпляры і фрагменты, а большая часткатвораўнацыянальнагадэкаратыўна-прыкладногамастацтвазнаходзіцца ў музейных і прыватныхкалекцыях свету.

Тым не менш, у нашайкраіне адроджаныўнікальныятрадыцыі вырабуслуцкіхпаясоў. Сучасныямайстрыробяцьіхдакладныя копіі,  аналагі і  мастацкіястылізацыі,якіямогуцьстацьэксклюзіўным сувенірам з Беларусі.

 

ФАКТ 20.

Цікавыя факты пра слуцкія паясы

Славуты верш "Слуцкія ткачыхі" класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча расказвае пра прыгонных дзяўчын, якія замест персідскага ўзору ткалі "цвяток радзімы васілька". Аднак лірычная гісторыя – мастацкая выдумка, паколькі ткаць паясы мелі права толькі мужчыны – умелыя майстры, праца якіх добра аплачвалася.

Стваральнік знакамітага беларускага ансамбля "Песняры", кампазітар і выканаўца Уладзімір Мулявін напісаў песню на словы Максіма Багдановіча, якая стала адной з самых папулярных у рэпертуары "Песняроў".

Сапраўдны слуцкі пояс мог змяшчаць да 200 грамаў золата: за адзін такі дарагі аксесуар у даўнія часы можна было купіць некалькі пародзістых коней або нават невялікі маёнтак.

У 1939 г. унікальная калекцыя слуцкіх паясоў з Нясвіжскага замка была перададзена ўДзяржаўную карцінную галерэю Беларусі. Але ў пачатку вайны гэтыя шэдэўры,створаныя па спецыяльным заказеРадзівілаў, зніклі.

Убачыць шляхціца ў слуцкім поясе можна на партрэце Войцеха Пуслоўскага, які быў уладальнікам палаца ў Косаве. Аўтар карціны – таленавіты мастак Валенцій Ваньковіч.

Матывы слуцкага пояса адлюстраваны на ліхтарных слупах уздоўж праспекта Незалежнасці ў Мінску. Яны створаны па праекце даваеннага дырэктара Дзяржаўнай карціннай галерэі Мікалая Міхалапа.