19 мая ў Ракаве прайшоў фестываль керамікі ТэраКот, арганізатарамі якога выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама і грамадскае аб’яднанне “Гільдыя керамістаў”.
Сваю калекцыю ракаўскай керамікі 20 стагоддзя прадставілі і супрацоўнікі Ракаўскай сельскай бібліятэкі. Калекцыю пачалі збіраць бібліятэкары ўстановы яшчэ ў 1998 годзе.


