Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

24.05.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 21.

Возера Нарач –«візітная картка» краіны.

Нарач - самае буйное возера Беларусі, плошча яго складае 79,6 км2. Уваходзіць у групу Нарачанскіх азёр і з'яўляецца самым папулярным возерам Мядзельскага раёна. Глыбіня возера у сярэднім 8,9 метраў, аднак у раёне Гатаўскіх ям максімальная глыбіня дасягае 25 метраў.

Возера Нарач займае адно з першых месцаў сярод азёр Беларусі па празрыстасці і чысціні вады. Летам празрыстасць вады дазваляе бачыць да 5-7 метраў углыб вады, а зімой – і на ўсе 10 метраў. Вада ў Нарачы багатая кіслародам і насычаная мінераламі (не менш за 200 мг/л). Аднак чысціня возера і яго празрыстасць (звычайна празрыстыя азёры маюць нізкую кармавую каштоўнасць) не перашкода рыбалцы. У водах возера водзіцца 25 відаў рыб.

Возера з'яўляецца і гістарычным мясцам. У гады Першай Сусветнай вайны ў 1916 годзе на берагах возера праходзіла знакамітая Нарачанская наступальная аперацыя – першая паспяховая спроба вызвалення Беларусі ад акупантаў.

 

ФАКТ 22.

Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі.

Ранейяна мела іншую назву – Кальвінскі храм. Ён быў пабудаваны ў канцы 16 – пачатку 17 стагоддзя. Гэта прамавугольны будынак, які мае высокі двухсхільны дах.

Спаса-Праабражэнская царква з'яўляецца значным узорам архітэктуры рэнесансу. Да храма з захаду прымыкае 35-метровая вежа-званіца. У савецкія часы ў царкве знаходзіўся гістарычны музей. У 1990-х гг. яна значна пацярпела ад пажару, таму яе даводзілася аднаўляць на працягу доўгага часу. У цяперашні час Спаса-Праабражэнская царква зноў прымае вернікаў.