Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Дзяцінства маё – краіна запаветная”

04.06.2018

У першы дзень лета у Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшлагульнёва-забаўляльная праграма “Дзяцінства маё – краіна запаветная”.

Дзень абароны дзяцей – першае свята ў час летніх канікулаў. Таму падарункам для дзяцей стала мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Мерапрыемства было арганізавана, як сумеснае для бацькоў і дзяцей. Вядучыя прапанавалі дзецям і іх бацькам павандраваць па станцыях “Загадкіна”, “Лясная”, “Музычная”, “Літаратурная”. На кожнай станцыі ўсім прысутным была прадстаўлена магчымасць праявіць сябе ў адгадванні загадак, выкананні песеняў пра лета, а таксама паказаць свае веды пра раслінны свет Беларусі і, зразумела ж, творы мастацкай літаратуры.