6 чэрвеня, у дзень нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, бібліятэкі ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” сталі ўдзельнікамі раённай бібліятэчнай акцыі “З днём нараджэння, Аляксандр Сяргеевіч!”, арганізатарам якой стаў аддзел бібліятэчнага маркетынгу ўстановы.
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў бібліяквэст “Па дарогах казак Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна” у якім прымалі ўдзел вучні ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына” і ДУА “Гімназія №1 г.Валожына”.
Каманды павінны былі сабраць выказванне паэта рухаючыся па пэўных маршрутах, на якіх дзяцей чакалі бібліятэкары і за кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі фрагмент фразы. Пасля таго, як былі сабраныя ўсе фрагменты, каманды вярнуліся ў дзіцячую бібліятэку, адкуль пачаўся бібліяквэст, для падвядзення вынікаў. Удзельнікі атрымалі дыпломы і салодкія падарункі. Мы спадзяёмся, што дзякуючы квэсту дзеці з задавальненнем будуць чытаць не толькі казкі паэта, але і іншыя класічныя творы Аляксандра Сяргеевіча.


