Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Сілай духоўнай узвысіла Полацк”

07.06.2018

“Сілай духоўнай узвысіла Полацк” - мерапрыемства пад такой назвай, прысвечанае Дню памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, прайшло 6 чэрвеня 2018 года ў чытальнай зале Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі пазнаёмілі прысутных на мерапрыемстве школьнікаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына” з жыццём самай вядомай беларускай святой Еўфрасінні Полацкай. Мерапрыемства суправаждалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Напрыканцы бібліятэкарамі была праведзена в іктарына аб жыцці Еўфрасінні Полацкай, у якой школьнікі прынялі самы актыўны ўдзел, за што атрымалі невялічкія прызы.

Прысутным быў паказаны відэяфільм “Сафія Полацкая”. Дзейнічала кніжная выстава "Апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай".