Работа бібліятэк як культурна-асветніцкіх і інфармацыйных цэнтраў шматгранная і разнастайная. Адным з напрамкаў удасканалення бібліятэчнай справы з'яўляецца тэма партнёрства і супрацоўніцтва.
7 і 8 чэрвеня супрацоўнікі Вільнюсскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі пабывалі ў гасцях у бібліятэкараў Валожыншчыны, наведалі бібліятэкі ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”, а таксама азнаёміліся з гістарычнымі славутасцямі нашага горада і раёна.


