9 чэрвеня у Суднікаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Светафор – шоу для юнага веласіпедыста”, у якім прымалі ўдзел дзеці з летняга школьнага лагера “Непаседа”.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб веласіпедзе, вывучэння дарожных знакаў для веласіпедыстаў і прывіццё навыкаў бяспечных паводзін на вуліцы праз правядзенне конкурсна — гульнёвой праграмы.
Пасля конкурсна-гульнёвай праграмы бібліятэкар правяла “Экскурс у гісторыю” - расказала пра двухкалёсны веласіпед.


