Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Зямлі маёй мінулы лёс”

14.06.2018

13 чэрвеня ў канферэнц-зале ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшло краязнаўчае падарожжа “Зямлі маёй мінулы лёс”, прысвечанае Году малой радзімы. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі пазнаёмілі прысутных з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі Валожыншчыны, яе гісторыяй і славутымі людзьмі. Гучалі вершы мясцовых паэтаў. Дзейнічала к ніжная выстава “Сцяжынкамі роднага краю”. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Зямлі маёй мінулы лёс”.

На мерапрыемства былі запрошаны школьнікі з летняга працоўнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Валожына”.