Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Мая маленькая радзіма”

14.06.2018

 

       13 чэрвеня   ўдзельніцы народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра   культуры паэтэсы Валянціна Гіруць-Русакевіч  і Марыя Шакун наведаліся ў аздараўленчы лагер, які працуе пры ДУА “Яршэвіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Сустрэча  была прысвечана Году малой радзімы і праходзіла ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”.  З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі  разважанні  пісьменніц пра малую радзіму, падмацаваныя вершамі, дружна адгадвалі іх вершаваныя загадкі. З падзякай за сустрэчу школьнікі падаравалі паэтэсам-зямлячкам прыгожыя кветкі з роднай зямелькі.