У рамках аб’яўленага ў Беларусі Года малой радзімы супрацоўнікі бібліятэк ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” з мэтай папулярызацыі нацыянальнага духоўна-культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны, самабытных традыцый малой радзімы праводзяць сустрэчы са знакамітымі землякамі.
14 чэрвеня бібліятэкары Ракаўскай сельскай бібліятэкі арганізавалі для сваіх юных чытачоў сустрэчу з жывапісцам, заснавальнікам арт-галерэі “Янушкевічы” - Фэліксам Янушкевічам.
Знакаміты мастак распавядаў пра гісторыю Ракава, пра яго жыхароў. У прысутных з’явілася магчымасць пазнаёміцца з мастацкай галерэяй, ракаўскай керамікай, дакументамі, скульптурамі і шматлікім гаспадарчым начыненнем мінулых гадоў.


