Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Летнія забавы

22.06.2018

 

Арганізацыя летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў – традыцыйны напрамак дзейнасці бібліятэк. Летам галоўная задача ўсіх бібліятэк заключаецца ў тым, каб ахапіць змястоўным адпачынкам як мага больш школьнікаў.

Наведвальнікі школьнага летніка “Непаседа”  частыя госці ў   Суднікаўскай сельскай бібліятэцы, 21 чэрвеня бібліятэкар  правяла з імі   гульнёвую  праграму “Летнія забавы”. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў “Меткага футбаліста”, “Разнакаляровыя сігналы”, “Адгадай, чый галасок” і іншыя вясёлыя гульні.