15 СТУДЗЕНЯ
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ
Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект
“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”
у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.
Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую Радзіму і ганарыцца ёй.
ФАКТ 35.
Міншчына – самая вялікая вобласць краіны.
Яе плошча (39 848 кв. км) значна перавышае памеры такіх еўрапейскіх дзяржаў, як Славенія і Бельгія.

ФАКТ 36.
Афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі Мінскай вобласці з'яўляюцца герб і сцяг, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 2007 года.
ГЕРБ
Шчыт, у залатым полі якога тры блакітныя хвалепадобныя паясы. У верхняй правай частцы шчыта – выява герба горада Мінска. Герб вянчае вялікая залатая карона з пяццю зубцамі, знізу яго апраўляюць дзве залатыя дубовыя галіны, якія абвіты і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.
Згодна з геральдычнай традыцыяй жоўты колер сімвалізуе багацце і ўладу, сіні пазначае прыгажосць і веліч, хвалепадобныя лініі ўвасабляюць рэкі Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў.

ФАКТ 37.
Афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі Мінскай вобласці з'яўляюцца герб і сцяг, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 2007 года.
СЦЯГ
Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога малюнак герба Мінскай вобласці.
Колер сцяга абумоўлены гістарычна. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1564-1566 гг. ваяводства Вялікага княства Літоўскага атрымалі з казны зацверджаныя сцягі. Сцяг Мінскага ваяводства меў палотнішча чырвонага колеру. Згодна з прынцыпам гістарызму і пераемнасці сучасны сцяг сталічнай вобласці мае палотнішча чырвонага колера.

ФАКТ 38.
Датай нараджэння гімна Мінскай вобласці лічыцца 27 лютага 2006 года. Абласны выканаўчы камітэт, падводзячы вынікі рэгіянальнага конкурсу творчых праектаў, прыняў рашэнне аб наданні статусу гімна кампазіцыі «Міншчына».
Яе аўтары – кампазітар Алена Атрашкевич і паэт Васіль Жуковіч.
МІНШЧЫНА |
||||||
|
ФАКТ 39.
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ УЗНАГАРОДЖАНА
ОРДЭНАМ ЛЕНІНА
У 1967 І 1970 гг.

За актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Міншчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, вобласць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 01.02.1967 г. была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
23.12.1970 г. вобласць ўзнагароджана другім ордэнам Леніна за поспехі, дасягнутыя працаўнікамі Міншчыны ў выкананні заданняў 8-га пяцігадовага плана па развіцці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці
ФАКТ 40.
ГЕРОІ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ
Званне Героя Сацыялістычнай Працы з'яўлялася вышэйшай узнагародай за заслугі ў галіне гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Яно прысвойвалася асобам, якія праявілі працоўны гераізм, сваёй асабліва выдатнай наватарскай дзейнасцю ўнеслі значны ўклад у павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, садзейнічалі ўздыму народнай гаспадаркі, навукі, культуры, росту магутнасці і славы СССР.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. Герою Сацыялістычнай Працы ўручаліся вышэйшая ўзнагарода СССР – ордэн Леніна, знак асаблівага адрозненні – залатая медаль «Серп і Молат», грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

У Мінскай вобласці 9 герояў сацыялістычнай працы і адна з іх -Задора Зоя Макараўна, якая ўсё сваё жыццё працавала на Валожыншчыне.
Нарадзілася 4 студзеня 1932 года ў в. Парэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачала аграномам па ільну ў Вішнеўскай МТС Валожынскага раёна. У 1958-1993 гадах працавала брыгадзірам паляводчай брыгады ў саўгасе «Падбярэззе».
Неаднаразова абіралася членам Мінскага абкама камуністычнай партыі, дэлегатам XXVII з'езда КПБ і XXVI з'езда КПСС.
Узнагароджана ордэнамі Леніна (1973) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1982).


