З ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і свята горада Валожына, на другім паверсе Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё гарадской галерэі жывапісца Уладзіміра Сайко.
Уладзімір – наш зямляк, які ў 1991 годзе нарадзіўся ў Валожыне. Пачаў займацца малюнкам і жывапісам у мясцовым Цэнтры дзіцячай творчасці, а у 2007 годзе з першай спробы паступіў, на ўзроўні з тымі, хто вучыўся маляваць у мастацкіх школах па сем год, у Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.М.Ахрэмчыка на аддзяленне жывапісу станковага. У 2017 годзе Уладзімір паспяхова скончыў Беларускую Дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Уладзімір стварыў мастацкую майстэрню жывапісу, малюнку і кампазіцыі на базе прадпрыемства напоеў “БЕЛПІ” у в.Жажэлка Смалявіцкага раёна.
Жывапісец прэзентаваў у Нацыянальным Гістарычным музеі РБ свой вялікі гістарычна-батальны твор “Сібірскія стралкі”. Творы і асоба мастака ўключаны ў альбом “Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны”.
Уладзімір – сябра Творчага Саюзу Мастакоў Расіі. Працуе ў жывапісу і графіке. Адкрыў звыш чым 15 персанальных выстаў у розных гарадах РБ і РФ. Творы захоўваюцца ў Цэнтры ЮНЭСКА Луі Франсуа (Францыя), музейных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Францыі, Германіі, Італіі, Кітая, Казахстана і мн. інш.
На ўрачыстасці прысутнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч, дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая, родныя і сябры жывапісца, жыхары горада і раёна.
Шаноўныя жыхары і госці нашага горада,
запрашаем Вас наведаць гарадскую галерэю
Уладзіміра Сайко!
Наш адрас: Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка,
плошча Свабоды, 5.
Мы працуем: з 09.00 да 19.00
Пятніца – выхадны
Уваход свабодны!


