Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“З гісторыяй, з культурай, з намі”

21.08.2018

Пры Сакаўшчынскай сельскай  бібліятэцы  працуе  міні-музей “Творчасць нашых землякоў”, на базе якога праводзяцца майстар-класы па пляценню паясоў, вырабу лялек, ладзяцца выставы творчасці дзяцей і мясцовых майстроў, праходзяць гадзіны краязнаўства. 

Не мінаюць наш музей  удзельнікі экскурсійнай вандроўкі  “З гісторыяй, з культурай, з намі”, падчас якой яны знаёмяцца з  гісторыяй ткацтва пояса “на ніту”, больш даведваюцца аб народным майстры РБ  па  ткацтву паясоў Стасяловіч М.М. Так, з экскурсіяй бібліятэку і музей наведалі студэнты БДУ, якія летам знаходзяцца на геабазе ў в. Калдыкі. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй  бібліятэкі і вёскі Сакаўшчына, з традыцыямі ткацтва паясоў.