Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 студзеня Мінская вобласць святкавала свой 80-гадовы юбілей

28.08.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

У другім паўгоддзі мы пачынаем Вас знаёміць з гарадамі і раёнамі   Мінскай вобласці і некаторымі іх адметнасцямі.

ФАКТ 50

ЛАГОЙСКІ РАЁН

28-08-2018-628-08-2018-2За жывапісную, пагорыстыю мясцовасць называюць Лагойшчыну беларускай Швейцарыяй. Райцэнтр – у ліку найстарэйшых гарадоў Беларусі. У 2018 годзе яму спаўняецца 940 гадоў.

Па тэрыторыі раёна праходзіць водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў. Тут да нашых дзён захаваліся рэшткі старажытных гарадзішчаў, курганныя могільнікі, адзінкавыя курганы.

На Лагойскай зямлі вырас вялікі нацыянальны паэт Янка Купала.

У Акопах размяшчаецца філіял літаратурнага музея Песняра, праходзяць святы беларускай паэзіі.

Лагойшчына – радзіма вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Змітрака Бядулі, Ядвігіна Ш. (А. Лявіцкага), Леапольда Родзевіча, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава і інш.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна дзейнічала 9 партызанскіх брыгад. На месцы спаленых фашыстамі вёсак Хатынь і Дальва створаны мемарыяльныя комплексы.

Непадалёк ад горада ўзведзены два гарналыжных комплексаў «Сілічы» і «Лагойск». Умовы для заняткаў зімовымі відамі спорту створаны на лыжна-біятлоннай трасе «Заячая паляна».

Лагойшчына валодае багатай гісторыка-этнаграфічнай і архітэктурнай спадчынай, выдатнымі ўмовамі для адпачынку і правядзення вольнага часу. Гарадскі парк Лагойска з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны, ён быў створаны ў першай палове XIX стагоддзя пры двары графаў Тышкевічаў.

ФАКТ 51

ЛЮБАНСКІ РАЁН

28-08-2018-728-08-2018-3Гэта унікальны край, які славіцца прыгажосцю прыродных пейзажаў, шчодрасцю і працавітасцю жыхароў. Любаншчына – радзіма вялікай беларускай меліярацыі. У 1926 годзе тут разгарнулася маштабнае асушэнне балот, якія займалі трэць тэрыторыі краю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён стаў цэнтрам партызанскага руху вобласці. Тут размяшчаліся Мінскі падпольны абкам Камуністычнай партыі і штаб партызанскага злучэння вобласці. З жніўня 1942 г. да вызвалення раёна на востраве Зыслаў дзейнічаў буйны партызанскі аэрадром.

На тэрыторыі Любаншчыны у гады акупацыі выдаваліся газеты «Звязда», «Чырвоная змена», выходзіла раённая газета «Кліч Радзімы». Тры ўраджэнца раёна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, двое сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя камсамольцамі і моладдзю ў гады вайны, Любанская раённая камсамольская арганізацыя, адзіная у Беларусі, у 1968 годзе ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

Любанскі раён – абласная фестывальная і спартыўная пляцоўка. Тут праходзяць свята дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак», конкурс музычнага мастацтва «Палескі трохкутнік», фестываль інструментальнай музыкі «Снегавік», абласное свята мастацтваў «Палескія сустрэчы».

ФАКТ 52

МІНСКІ РАЁН

28-08-2018-828-08-2018-4Мінскі раён – адзін з самых буйных у Беларусі і па тэрыторыі, і па колькасці насельніцтва. Яго працягласць з поўначы на поўдзень – 66 км, з захаду на ўсход – каля 60 км. У кастрычніку 2006 года да Мінскага раёна быў далучаны Заслаўе.

Жыхары ганарацца сваёй багатай гісторыка-культурнай спадчынай. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь ўключаны 94 аб'екта, размешчаных на тэрыторыі Мінскага раёна.

Добра вядомыя такія помнікі архітэктуры, як палацава-паркавы ансамбль у аг. Прылукі, сядзіба-паркавы комплекс у в. Новае Поле, Свята-Петрапаўлаўская царква ў в. Сеніца, драўляныя пабудовы Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту у в. Азярцо, касцёл ХІХ ст. у в. Раўбічы. Вялікай папулярнасцю карыстаецца Заслаўе, у якім размешчаны гісторыка-культурны музей-запаведнік з аднайменнай назвай.

 

ФАКТ 53

МАЛАДЗЕЧАНСКІ РАЁН

28-08-2018-928-08-2018-5Маладзечна – адзін з найстарэйшых гарадоў Міншчыны з цікавай гісторыяй і багатымі культурнымі традыцыямі. З 20 верасня 1944 года па 20 студзеня 1960 года быў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці.

Сёння Маладзечанскі раён – найбуйнейшы прамысловы і сельскагаспадарчы рэгіён сталічнай вобласці з магутным будаўнічым комплексам і развітай сацыяльнай сферай.

Маладзечна па праву называюць сэрцам культурнага жыцця Міншчыны. Штогод у горадзе праходзіць больш 30 акцый міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння. З 1993 года Маладзечна – традыцыйнае месца правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

З маладзечанскай зямлёй звязаны імёны многіх вядомых людзей. Гэта канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. У вёсцы Вязынка нарадзіўся, а пасля жыў і працаваў некаторы час у вёсцы Яхімоўшчына народны паэт Беларусі Янка Купала.

У Ракуцёўшчыне напісаны знакамітыя творы беларускага паэта Максіма Багдановіча.

З гісторыяй краю звязаны імёны Сымона Буднага, які стаў прадаўжальнікам друкаванай справы Францішка Скарыны, і Браніслава Тарашкевіча, аўтара першай беларускай граматыкі, палітычнага і навуковага дзеяча.