Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзень беларускага пісьменства

05.09.2018

Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі святкуецца Дзень беларускага пісьменства – урачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы свята, але і па ўсёй рэспубліцы.

У рамках фестывалю культур “Ракаўскі фэст - 2018” Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка ладзіла акцыю “Чытаем класікаў беларускай літаратуры разам!”, якая была прысвечана менавіта  дню беларускага пісьменства. Удзел у акцыі  прынялі больш за 50 чалавек, якія чыталі вершы з прапаноўваемых бібліятэкарамі картак, таксама вершы можна было выбраць са зборнікаў прадстаўленых на кніжнай  выставе, а некаторыя чыталі вершы з уласных мабільных тэлефонаў, былі і такія, хто дэкламаваў свае любімыя вершы па-памяці. Цікавым стала і тое, што класікаў беларускай літаратуры не толькі чыталі, але і спявалі, як, напрыклад, удзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля "Песенка".

У акцыі прыняў удзел і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, які прачытаў урывак з апавядання вершам “Благаславёная сям’я” Вінцэнта Іванавіча Дуніна –Марцінкевіча.

Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка, сумесна з Ракаўскай сельскай бібліятэкай  прадставілі на свяце і разгорнутую выставу-экспазіцыю “Валожыншчына – мой родны край”, якая была прысвечана нашым таленавітым землякам – паэтам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, чыя творчасць, чый талент служылі і служаць выхаванню пачуцця любові да Айчыны, адданасці сваёй малой радзіме. Асобна былі выдзелены выставы “Родам з ракаўскага краю” і “Больш за ўсё я бацькоўскаю адданы…” (прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча).

Для дзяцей бібліятэкары аформілі пляхоўку “Пачытаем - памялюем”, дзе ўсім жадаючым дзяцям прапаноўвалася магчымасць адпачыць і памаляваць.