Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

12.09.2018

 

 

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

У другім паўгоддзі мы пачынаем Вас знаёміць з гарадамі і раёнамі   Мінскай вобласці і некаторымі іх адметнасцямі.

ФАКТ 57

СЛУЦКІ РАЁН

1209201801Візітоўкай Слутчыны па праве лічацца слуцкія паясы – гонар нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яны сталі выключнай з'явай не толькі беларускага, але і заходнееўрапейскага мастацтва. Сёння традыцыі народнага рамяства паспяхова развіваюць на РУП «Слуцкія паясы».  Цэнтр горада ўпрыгожылі памятны знак " Адраджэнне слуцкага пояса " і скульптура «Ткач». Адкрыты музей гісторыі слуцкіх паясоў .

У склад Мінскай вобласці Слуцкі раён увайшоў у лютым 1938 года. Пасля Вялікай Айчыннай вайны  жыццё паступова пераходзіла на мірны лад. З 1944 па 1959 год былі адноўлены ўсе калгасы, аднавілі працу 10 прамысловых прадпрыемстваў, адкрыліся гарадская дзіцячая бібліятэка і краязнаўчы музей.

У 2001-м і 2003 гадах Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь горад Слуцк занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. У 2005-м Слуцкі раён і горад Слуцк аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку, гарадская Цэнтральная бібліятэка ўдастоена спецыяльнай прэміі Прэзідэнта. У раёне прайшоў рэспубліканскі фестываль ярмарка працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2005". 1 верасня 2010 года у райцэнтры адкрыта Мінскае абласное кадэцкае вучылішча.

У ліку ўраджэнцаў Слутчыны, якія праявілі сваю баявую і працоўную доблесць, пяць герояў Савецкага Саюза, дванаццаць Герояў Сацыялістычнай  Працы. Добра вядомы за межамі Беларусі Мастакі Міхаіл і Уладзімір Басалыга, Іван Пратасеня, Уладзімір Цэслер. Аўтэнтычнае мастацтва Алены Кіш і сёння выклікае захопленне.

Слуцк не выпадкова многія называюць касмічнай сталіцай Беларусі. Сваю малую радзіму праславілі дасягненнямі у галіне касмічных даследаванняў В. К. Цераскі, С. А. Косберг, Ю. А. Жукаў, К. В. Герчык, К. К. Давідоўскі.

1209201802

ФАКТ 58

СМАЛЯВІЦКІ РАЁН

1209201803Смалявіцкі раён знаходзіцца на скрыжаванні галоўных дарог Рэспублікі Беларусь, вядучых у Заходнюю Еўропу і Маскву. У гады вайны на тэрыторыі раёна актыўна дзейнічалі партызанскія брыгады "Смерць фашызму", "Разгром", " За Савецкую Беларусь". У ходзе вызваленчай аперацыі "Баграціён" значная частка раёна апынулася ў самым цэнтры "Мінскага катла". Менавіта тут была акружана і здалася ў палон 105-тысячная групоўка фашысцкіх войскаў.

Пяць Герояў Савецкага Саюза: Пётр Купрыянаў, Віктар Тумар, Антон Аляхновіч, Васіль Зыль, Яўстафій Сланскі - ураджэнцы Смалявіцкай зямлі. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў Мікалай Патаповіч.

На тэрыторыі Смалявіччыны знаходзіцца адзін з галоўных нацыянальных сімвалаў вайсковай адвагі і мужнасці у Вялікую Айчынную – мемарыяльны комплекс "Курган Славы". Пасля вайны ў раёне пабудавалі першы ў Рэспубліцы торфабрыкетны завод "Усяж", завод жалезабетонных вырабаў і найбуйнейшую на той час бройлерную фабрыку. У вёсцы Станок-Вадзіца размешчана ДП " Мінскі абласны тэхнапарк", у склад якога ўваходзіць шэраг прадпрыемстваў, якія выпускаюць прамысловую  прадукцыю па найноўшых тэхналогія. 

На тэрыторыі раёна знаходзіцца Нацыянальны аэрапорт Мінск, які прыняў першы самалёт 7 чэрвеня 1982.  Побач –  Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”. Каля вёскі Каменка размяшчаецца здымачная пляцоўка Кінастудыі “Беларусьфільм". Падчас здымак гістарычнага фільма "Анастасія Слуцкая" яе наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама пабываў у музеі Верхмянскай сярэдняй школы, прысвечаным творчасці Якуба Коласа. Як вядома, у 1906 класік беларускай літаратуры працаваў тут настаўнікам.

1209201804

ФАКТ 59

САЛІГОРСКІ РАЁН

1209201805Салігорск - адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. Яго нараджэнне звязана з адкрыццём і прамысловай распрацоўкай залежаў калійных соляў. Будаўніцтва камбіната на базе Старобінскага радовішча было абвешчана ўсесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. А 10 жніўня 1958 года рабочыя заклалі першы сімвалічны камень новага горада. Сёння гэта найбуйнейшы цэнтр горна-хімічнай прамысловасці краіны. Градаўтваральным прадпрыемствам Салігорска з першых дзён быў Салігорскі калійны камбінат (зараз – ААТ "Беларуськалій"). Прадпрыемства вырабляе сёмую частку сусветнага аб'ёму калійных угнаенняў.

На ААТ " Беларуськалій» працуе больш за 16 тыс. чалавек. Калійныя ўгнаенні экспартуюцца ў больш чым сто краін свету. Ільвіную долю сельскагаспадарчай прадукцыі раёна вырабляюць ААТ " Бальшавік-Агра», ААТ «Краснадворцы», ААТ " Гарняк», ТАА «Беларуськалій-Агра», ААТ " Салігорскі райаграсэрвіс". Будаўнічую праграму у раёне ажыццяўляюць ААТ " Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі " (прадпрыемства стварылі ў чэрвені 1958 года менавіта для ўзвядзення калійнага камбіната і горада Салігорска), ААТ " Трэст Шахтаспецбуд»  і іншыя арганізацыі.

 

На тэрыторыі Салігорскага раёна знаходзіцца адзіны ў Рэспубліцы помнік яйку. Дзіўную  славутасць можна ўбачыць перад будынкам птушкафабрыкі ў вёсцы Краснадворцы.

1209201806

ФАКТ 60

СТАРАДАРОЖСКІ РАЁН

1209201807Кажуць, што ўсе дарогі вядуць у Рым, а адна з іх абавязкова прывядзе ў Старыя Дарогі. Акрамя ўсяго іншага, край знакаміты яшчэ і тым, што праз гэтую мясцовасць калісьці праходзіў "шлях з варагаў у грэкі".

Глыбокі след у гісторыі раёна пакінула вялікая Айчынная вайна.  Гераічная гісторыя краю, памяць пра яго абаронцаў і ахвяр фашызму ўвекавечаны ў мемарыялах і помніках – у раёне іх больш за 170. У 1962 годзе Старадарожскі раён рэарганізавалі. Большая частка тэрыторыі ўвайшла ў склад Слуцкага і Асіповіцкага раёнаў, а ў 1966 яго зноў вылучылі ў самастойную адміністрацыйную адзінку.

Раён мае сельскагаспадарчы напрамак. Разам з гэтым тут у апошні час адкрываюцца новыя высокатэхналагічныя прадпрыемствы. У верасні 2017 года ў райцэнтры арганізавалі першую ў краіне вытворчасць тармазных калодак і накладак. Далёка за межамі раёна вядомая мінеральная вада «Старадарожская».

Штогод тут праводзяць Нацыянальны фестываль бегу, які вырас з лёгкаатлетычных спаборніцтваў “Языльская дзесятка”. А першы старт удзельнікаў  кросу адбыўся на старадарожскай зямлі 6 лістапада 1988 года. Са жніўня 2000 года ў Старых Дарогах праходзіць абласны конкурс па ткацтву "Матчыны кросны".

1209201808