Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»

19.09.2018

17 верасня 2018 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы пабывалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пры ГУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі правялі для гасцей экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з яе гісторыяй і сучасным станам, расстаноўкай фонду, распавялі пра выставачную дзейнасць і перыядычныя выданні, якія выпісваюцца ў бібліятэку. Бібліятэкар Дзіяна Гасціловіч, выстава работ якой дзейнічае ў чытальнай зале, правяла майстар-клас па модульнаму арыгамі. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся і з галерэяй жывапісца Уладзіміра Сайко, размешчанай на 2-м паверсе.