19 — 20 верасня дырэктар ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Ірына Міхайлаўна Зянько прыняла ўдзел у абласной Школе дырэктара на тэму: «Гісторыя бібліятэк Міншчыны: публічныя бібліятэкі Любанскага раёна — мінулае і шляхі наступнага развіцця», якая ладзілася на базе ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка”.
У першы дзень удзельнікам семінару былі прадстаўлены чатыры сельскія бібліятэкі: тры інтэгрыраваных, адна бібліятэка аграгарадка. Другі дзень пачаўся з наведвання Сароцкай сельскай бібліятэкі, затым госці наведалі Любанскі музей народнай славы. Пасля экскурсіі іх сустракалі работнікі Любанскай раённай і раённай дзіцячай бібліятэк ва ўтульных і прыгожых залах. Такім чынам дырэктары бібліятэк вобласці пазнаёміліся з народнай творчасцю, краязнаўчай дзейнасцю, работай бібліятэк у цэлым, гісторыяй, культурнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Любаншчыны.


