Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

27.09.2018

 

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 64

Музейная гісторыя ў Мінскай вобласці пачалася з адкрыцця Барысаўскага краязнаўчага музея ў 1946 годзе.

Гісторыя музея пачалася 21 снежня 1946 годзе калі Выканаўчым камітэтам Мінскага Абласнога савета дэпутатаў працоўных было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Барысаве краязнаўчага музея. Першых наведвальнікаў музей прыняў 17 снежня 1950 года.

Музейная экспазіцыя складаецца з шасці залаў, у якіх можна прасачыць важныя перыяды гісторыі Барысаўшчыны. Асновай яе з'яўляецца тэма вайна 1812 года. Пачынаецца экспазіцыя з тэмы «Старажытныя паселішчы ў краі. Заснаванне горада Барысава ".

2709201801

 

ФАКТ 65

Калядны абрад “Цягнуць каляду на дуба”  в. Новіны Бярэзінскага раёна

Абраду  быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе.

21 студзеня раніцай збіраюцца і ўпрыгожваюць куль саломы ад зажыначнага снапа, які заўсёды захоўваўся і прыносіўся ў хату перад першай каляднай куццёй і стаяў у чырвоным куце ўсё свята. З гэтага куля рабілі абрадавую ляльку, якую апраналі ў жаночае адзенне – Каляду. 

Звараную куццю ставяць на сена ў рэшата, бяруць старое кола ад воза або барану і вязуць на санях да дуба, які адзінока стаіць у полі або ў канцы сяла. На саначках сядзіць і трымае ўсё гэта выбраная з вёскі жанчына сталага ўзросту. Пад’язджаючы да дуба, тыя, хто вязуць санкі з Калядой (звычайна двое мужчын), імкнуцца іх перакуліць, “каб каша разляцелася”. Лічыцца, што гэта спрыяе ўрадлівасці. Старое кола і саламяную ляльку, калі яны захаваліся з мінулага года, скідаюць з дуба і падпальваюць, а на дуб усцягваюць новую ляльку ў жаночай іпастасі, кола або барану і куццю.

Абрад  прысвечаны забеспячэнню добрага ўраджаю ў новым годзе.

2709201802