Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

14.11.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 68

МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ЗДАРОЎЯ “SHIMKO ЗБІРАЕ СЯБРОЎ”

Міжнародны фестываль здароўя "Shimko збірае сяброў", праводзіца летам на беразе ракі Іслач, пад Ракавам (Валожынскі раён).

Кірыл Шымко - беларускі стронгмэн, рэкардсмен "Кнігі рэкордаў Гінеса", адзін з самых моцных людзей Беларусі, а акрамя таго, папулярызатар ідэй актыўнага, здаровага ладу жыцця і аб'яднання яго прыхільнікаў. Арганізатары фестывалю - Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінаблвыканкам і ГА «Будзь здаровы!"

Чым цікавы і незвычайны фестываль?

Гэта магчымасць весела і з карысцю правесці час з сям'ёй, блізкімі і сябрамі. Кожны госць знойдзе сабе забаву: катанне на паветраных шарах, матацыклах, атракцыёнах... Ёсць магчымасць наведаць цырк «Шапіто», розныя спартыўныя майстар-класы, папарыцца ў палявой лазні, прыняць удзел у конкурсах з розыгрышамі каштоўных прызоў і многае-многае іншае.

 

 

ФАКТ 69

РЭСПУБЛІКАНСКІ ГАРНАЛЫЖНЫ ЦЭНТР ”СІЛІЧЫ”

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы" - шматфункцыянальны аб'ект, на тэрыторыі якога знаходзяцца гарналыжныя трасы, універсальная спартыўная зала (каток), пункты пракату спортінвентара і абсталявання, зона адпачынку «Лясное возера», картадром, гасцінічны і аздараўленчы комплексы, пейнтбольныя пляцоўкі, аб'екты грамадскага харчавання.

ФАКТ 70

ГАРНАЛЫЖНЫ ЦЭНТР “ЯКУЦКІЯ ГОРЫ”

Гарналыжны цэнтр "Якуцкія горы" размешчаны ў Дзяржынскім раёне ў 37 км ад Мінска, непадалёк ад самай высокай кропкі Рэспублікі Беларусь "Гара Дзяржынская".

Гэта адна з маляўнічых далін Мінскага ўзвышша.

Цэнтр прапануе якасны адпачынак, які ўключае ў сябе максімум неабходнага для правядзення масавых мерапрыемстваў.