Вытворчая нарада бібліятэчных работнікаў Валожынскага раёна “Планаванне работы бібліятэк на 2019 год” адбылася 22 лістапада на базе Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Настасся Пахолка пазначыла асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэк ў 2019 годзе, пазнаёміла з асноўнымі краязнаўчымі датамі ў жыцці Валожынскага раёна, рэкамендавала асабліва значныя даты і падзеі 2019 года, якія не павінны застацца без увагі. Правяла агляд метадычных выданняў аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
Бібліятэкар аддела бібліятэчнага маркетынгу, старшыня першаснай арганізацыі Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання " Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Вікторыя Трахімовіч, у рамках Дня бяспекі на лёдзе, правяла інструктаванне па мерах бяспекі на лёдзе паводле главы 6 "Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь".
Выконваючы абавязкі дырэктара ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыя Зыгмундаўна Шынгер падвяла вынікі нарады і вынікі раённага агляда-конкурса “Бібліятэка года”.


