21 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, мясцовага пісьменніка і паэта Яўгена Фаміча Зялкоўскга.
Творчая сустрэча “Зямлі Валожынскае сын” ладзілася ў Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і праводзілася сумесна з народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, старэйшым членам якога і з’яўляецца юбіляр. Была аформлена выстава кніг Я.Ф.Зялкоўскага і калектыўных зборнікаў “Руні” - “З вамі сэрца маё…”.
Вядучыя мерапрыемства – кіраўнік аб’яднання “Рунь” Валянціна Гіруць-Русакевіч і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі Настасся Пахолка пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам творцы. За гэты час у яго выйшлі сем зборнікаў, а сёлета, акурат да юбілею творцы, ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыў свет чарговы зборнік “Не забывай”. На сустрэчы гучалі вершы юбіляра, песні на яго вершы ў выкананіі Уладзіміра Данчанкі.


