Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

04.12.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 72

КАМЕННЫЯ ВАЛЫ СЦЕБЕРАЦКІЯ

 

«Каменныя валы Сцеберацкія» — група з пяці вертыкальна пастаўленых невялікіх валуноў  у лясным урочышчы Сівіха непадалёк ад вёскі Сцеберакі Вілейскага раёна, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Навукоўцы лічаць, што камяні каля вёскі Сцебяракі з'яўляюцца найстаражытнейшым культавым помнікам, які ўшаноўваўся як мінімімум тысячагоддзе таму. Сцебярацкія камяні ўнікальныя яшчэ і тым, што размешчаны адзін за адным па лініі поўдзень-поўнач, і на кожным з іх выявы рога-рытона і стрыжня з трохкутнікам ці паўколам на яго вяршыне. Старажытны помнік мог быць язычніцкім капішчам.

0412201807

ФАКТ 73

МУЗЕЙ МІНІЯЦЮР

Адзіны ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні» – унікальная і сучасная культурная прастора, дзе можна ўбачыць самыя значныя славутасці краіны ў адным месцы. На сённяшні дзень экспазіцыя музея ўключае 18 інтэрактыўных макетаў і ўвесь час пашыраецца.

Сярод іх такія жамчужыны архітэктуры Беларусі, як Мірскі замак, Брэсцкая крэпасць, Камянецкая вежа, Палац Румянцавых-Паскевічаў і іншыя. Самі мініяцюры з'яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва – вы здзівіцеся, але некаторыя з іх налічваюць больш за 6000 дэталяў!

Кожны экспанат мае сваю інтэрактыўную «фішку». Адным націскам змяняецца час сутак: дзень паступова ператвараецца ў змрок, надыходзіць ноч, а затым світанак.

0412201808