Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

15 СТУДЗЕНЯ МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ СВЯТКАВАЛА СВОЙ 80-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ

14.12.2018

Дзяржаўная ўстанова “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” далучаецца да мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры вобласці.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прадстаўляе праект

“80 ЦІКАВЫХ ФАКТАЎ АБ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

у рамках якога мы будзем публікаваць на сайце Валожынскага райвыканкама займальныя, а часам і нечаканыя факты аб гісторыі, прыродзе, людзях Мінскай вобласці і многім іншым.

Сачыце за нашым праектам і ў вас з’явіцца яшчэ 80 падстаў больш любіць сваю малую радзіму і ганарыцца ёй.

ФАКТ 74

КАТАЛІЦКІ ХРАМ У БАГУШЭВІЧАХ

Багушэвіцкі касцёл Святой Тройцы – помнік архітэктуры ў стылі неаготыкі. Пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя як сямейная капліца ўладальнікаў Багушэвіцкай сядзібы Свентаржэцкіх. Касцёл размешчаны ў цэнтры населенага пункта, на гарадзішчы.

Храм у аграгарадку Багушэвічы занесены ў спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

1412201801

 

ФАКТ 75

БУДСЛАЎСКІ ФЭСТ УКЛЮЧАНЫ Ў СПІС СУСВЕТНАЙ СПАДЧЫНЫ ЮНЭСКА

28 лістапада, камітэт ЮНЭСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны адзінагалосна вырашыў уключыць урачыстасць у гонар шанавання іконы Маці Божай Будслаўскай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Свята ў Будславе (Мядзельшчына) у гонар цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай вядомае з XVII стагоддзя. Абраз быў падараваны Папам Рымскім Клімэнтам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу ў 1598г, у 1613г. быў падараваны будслаўскаму кляштару бэрнардынцаў. Маці Божая Будслаўская лічыцца апякункай Беларусі, Папа Рымскі Ян Павел II афіцыйна прызнаў яе патронкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

1412201802 

 

ФАКТ 76

КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР У БАРЫСАВЕ

Завітаўшы ў Барысаў знайдзіце гадзіну-другую і наведайце Кафедральны сабор Уваскрэшанне Хрыстова. Сабор, які знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, з’яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага (псеўдарускага) стылю, у якім прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя. Ён надае асобы каларыт усяму комплексу, а сама плошча з’яўляецца любімым месцам барысаўчан.

1412201803