Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

22.02.2019

Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКА ў 1999 годзе з мэтай спрыяць моўнай і культурнай разнастайнасці ды шматмоўю.

ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” была падрыхтава раённая бібліятэчная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!” удзел у якой прымалі ўсе бібліятэкі раёна. Для акцыі была падрыхтава друкаваная прадукцыя – стыкеры, якія атрымоўвалі наведвальнікі бібліятэк.

У гэты дзень з карыстальнікамі бібліятэкары размаўлялі толькі на беларускай мове, афармлялі кніжныя выставы, на якіх размясцілі мастацкія творы беларускіх песняроў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа і іншых; энцыклапедычныя выданні па гісторыі беларускага кнігадрукарства, выданні пра беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва нашай Бацькаўшчыны.